5 траўня 2024, Нядзеля, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO заявіў пра гатоўнасць паслаць войскі ў Турцыю

Генеральны сакратар NATO заявіў пра гатоўнасць паслаць войскі ў Турцыю
Енс Столтэнбэрг
ФОТА: PHOTOTHEK0/GETTY IMAGES

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што альянс гатовы паслаць у Турцыю войскі для абароны ад пагроз з поўдня.

Заява прагучала на фоне паведамленняў аб двух парушэннях Расеяй паветранай прасторы краіны, піша РБК.

«NATO гатовае і здольнае абараняць усіх сваіх хаўруснікаў, уключаючы Турцыю, ад любых пагроз», - сказаў Столтэнбэрг, адзначыўшы, што расейскія авіяўдары з'яўляюцца «прычынай для турботы» (цытата па Reuters).

Са слоў Сталтэнбэрга, NATO ўжо адрэагавала, узмацніўшы свае магчымасці і здольнасць перакідваць войскі. «Гэта тычыцца і паўднёвага напрамку, у тым ліку і Турцыі, калі ў гэтым будзе патрэба», - сказаў ён.

Ён таксама растлумачыў, што ў пытанні колькасці вайсковай прысутнасці NATO ў Афганістане пакуль пастанова прынятая не была.

У чацвер у Брусэлі праходзіць саміт міністраў абароны NATO. Паведамлялася, што на перамовах будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Сірыі і ўплыў на яе Расеі.

Турцыя двойчы абвінавачвала Расею ў парушэнні паветранай прасторы. Паводле звестак турэцкага МЗС, інцыдэнты адбыліся 3 і 4 кастрычніка. Расейскі амбасадар 5 кастрычніка атрымаў ноту пратэсту. У Мінабароны Расеі тое, што адбылося патлумачылі дрэннымі ўмовамі надвор'я.

Яшчэ адзін пратэст быў выяўлены Турцыяй напярэдадні. Таксама ў сераду паведамлялася аб пачатку кансультацый расейскага Мінабароны з турэцкімі калегамі для прадухілення інцыдэнтаў у паветранай прасторы на мяжы Сірыі і Турцыі.

Рада NATO назвала дзеянні Расеі «безадказнымі» і адзначыў «крайнюю небяспеку гэтых дзеянняў». Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Расея многае страціць, калі яе сяброўства з краінай спыніцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках