5 траўня 2024, Нядзеля, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску будуць плавіць снег

11
У Менску будуць плавіць снег
Фота: tut.by

Камунальныя службы адзначаюць, што з кожным годам у Менску ўсё складаней знаходзіць тэрыторыі для часовага складвання снегу.

Першы ў Менску снегаплавільны пункт пачнуць мантаваць сёлета ў раёне вул. Машынабудаўнікоў. У выпрабавальным рэжыме яго плануецца запусціць у канцы зімы, паведамляе БелТА.

Яшчэ тры аналагічныя пункты могуць з'явіцца ў 2016 годзе. Спецыяльныя шахты, куды будзе скідацца снег, створаць на базе каналізацыйных калектараў КУВП «Мінскводаканал».

Там снег будзе растопліваюць з дапамогай каналізацыйных вод, а адталая вада - ачышчацца.

Снегаплавільныя пункты размесцяцца ўдалечыні ад жылля і адміністрацыйных будынкаў. Праўда, размяшчэнне гэтых пляцовак на аддаленых тэрыторыях, прыводзяць да павелічэння адлегласці перавозак і, як следства, значнага росту выдаткаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках