5 траўня 2024, Нядзеля, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнту Бразіліі пагражае імпічмент пасля пастановы федэральнага суда

3
Прэзідэнту Бразіліі пагражае імпічмент пасля пастановы федэральнага суда
Дзілма Русеф

Дзілма Русеф апынулася пад пагрозай імпічменту пасля пастановы федэральнага суда, які адхіліў урадавую бухгалтэрыю за 2014.

Апазіцыя вітала гэтую пастанову, хоць пакуль застаецца незразумелым, ці атрымае ініцыятыва аб імпічменце прэзідэнта дастатковую падтрымку, піша NEWSru.com са спасылкай на Reuters.

Улады Бразіліі разлютавана супраціўляліся вынясенню пастановы: генпракурор спрабаваў адправіць кіраўніка суда ў адстаўку за выказаныя ім сумневы з нагоды стану дзяржаўных фінансаў, а напярэдадні пасяджэння ўрад прасіў адкласці абвяшчэнне.

Апазіцыя ў кангрэсе вітала вердыкт апладысментамі. Суддзі пастанавілі, што на фоне выбарчай кампаніі 2014 Дзілма Русеф і яе ўрад маніпулявалі лічбамі ў справаздачнасці, каб схаваць дэфіцыт бюджэту. Пастанова суда, вядомага па абрэвіятуры TCU, стала першай пастановай супраць прэзідэнта краіны за амаль 80 гадоў. Як падкрэслівае Reuters, яна не з'яўляецца абавязваючай, але будзе выкарыстаная апазіцыяй, як чакаецца, каб ініцыяваць працэдуру імпічменту.

Генпракурор Луіс Ігнасіа Адамс адразу пасля вынясення вердыкту заявіў, што ўлады пададуць апеляцыю.

Пастанова супраць Русеф вынесеная на фоне яе супрацьстаяння з парламентарыямі з нагоды росту расходаў бюджэту і фінансавання яго дэфіцыту, праз што рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor's у верасні пазбавіла краіну інвестыцыйнага рэйтынгу.

Напярэдадні атрымаў працяг і іншы карупцыйны скандал у вышэйшых эшалонах улады: суд прыняў пастанову зноў адкрыць расследаванне супраць Русеф і віцэ-прэзідэнта Мішэль Тэмера ў падазрэнні ў выкарыстанні падчас перадвыбарнай кампаніі сродкаў, атрыманых ад ашуканскіх схем у нафтавым гіганце Petrobras. Як нагадвае РІА "Новости", расследаванне паказала, што некаторыя функцыянеры ад імя энэргетычнага гіганта падпісвалі дамовы і атрымлівалі за гэта камісійныя 3% ад сумы кантракту. Гэтыя сродкі выкарыстоўваліся затым для подкупу палітыкаў і чыноўнікаў. У рамках злачыннай схемы было выплачана блізу 3,8 млрд даляраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках