5 траўня 2024, Нядзеля, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца патрабуе пакараць гарадзенскіх «вертыкальшчыкаў»

1
Праваабаронца патрабуе пакараць гарадзенскіх «вертыкальшчыкаў»
Раман Юргель

Прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Раман Юргель звярнуўся з заявай на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

Праваабаронца патрабуе прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў Гарадзенскага аблвыканкама, якія парушаюць Закон «Аб зваротах грамадзян». Другі раз прадстаўнікі абласных уладаў несвоечасова адказваюць на скаргі праваабаронцы, якія тычацца парушэнняў выбарчага заканадаўства, распавядае Раман Юргель у каментары «Радыё Рацыя»:

«Выходзіць, што ў іх працуюць некваліфікаваныя супрацоўнікі з нізкім узроўнем прафесіяналізму. Яны абыякава ставяцца да таго, каб разглядзець маю скаргу і пакараць кіраўніка ўправы».

Праваабаронца Раман Юргель доўгі час спрабуе прыцягнуць да адказнасці начальніка галоўнай управы ідэалагічнай працы, культуры і ў справах моладзі Паўла Скрабко. Менавіта падначаленыя гэтага чыноўніка неаднаразова парушалі выбарчае заканадаўства.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках