5 траўня 2024, Нядзеля, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўлу Вінаградаву могуць падоўжыць прэвентыўны нагляд

Паўлу Вінаградаву могуць падоўжыць прэвентыўны нагляд

У судзе Бярэзінскага раёна 9 кастрычніка будзе разгледжанае прадстаўленне Бярэзінскага РАУС аб працягу прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да Паўла Вінаградава.

Пра гэта актывіст паведаміў на ўласнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Заўтра а 14:30, суд Бярэзінскага раёна будзе мне працягваць нагляд. 3,5 гады назірання я ўжо адбыў. Да канца нагляду заставалася 17 дзён. Парушэнняў няма. Афіцыйная працаўладкаванне ёсць. Апошняе адміністрацыйнае правапарушэнне было, не памятаю калі. Чым жа, цікава, яны будуць матываваць? Няўжо гэта праз выбары? Не, не можа быць. Толькі не ў маёй любімай Беларусі», - напісаў ён.

Нагадаем, 12 снежня 2014 года грамадскі актывіст Павел Вінаградаў быў вымушаны з'ехаць з Менска ў Беразіно, каб пазбегнуць рэпрэсій.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках