5 траўня 2024, Нядзеля, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйскія паўстанцы заявілі, што забілі расейскага генерала

29
Сірыйскія паўстанцы заявілі, што забілі расейскага генерала

Сірыйскія паўстанцы забілі падчас баёў у раёне горада Хама расейскага генерала і паранілі трох расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта заявіў адзін з камандуючых групоўкі "Аль-Ізза" са складу Свабоднага сірыйскага войска старшы лейтэнант Манаф Міараці, відэа інтэрв'ю з якім выклаў на сваім канале ў Youtube сірыйскі апазіцыйны журналіст Хадзі Аль-Абдула, паведамляе "Укрінформ".

"Пацверджана, пацверджана, пацверджана - гібель расейскага кіраўніка, генерала і раненне трох расейскіх вайскоўцаў", - падкрэсліў Міараці.

З ягоных слоў, загінулага і параненых расейцаў транспартавалі на асобнай БМП, якую паўстанцы зафіксавалі ў раёне горада Таібат Аль-Імам на трасе М5 паміж гарадамі Марэка і Хама.

Ён адзначыў, што ўпершыню за гісторыю сірыйскай рэвалюцыі за адзін дзень было знішчана 17 адзінак бронетэхнікі і захоплены адзін танк.

"Рэжым (Башара Аль-Асада) і расейцы вельмі разлічвалі на гэты фронт, аднак байцы ўсіх груповак, Свабоднага сірыйскага войска, "Ахрар Аш-Шам", усіх рухаў, якія бралі ўдзел у гэтым баі, змаглі супрацьстаяць гэтаму вельмі і вельмі моцнаму ўдару Расеі і Уладзіміра Пуціна", - падкрэсліў паўстанец.

Як паведамлялася, у сераду сірыйскае рэгулярнае войска пры падтрымцы расейскай авіяцыі спрабавала перайсці ў наступ у правінцыі Хама.

Аднак паўстанцам удалося спыніць прасоўванне сірыйскіх войскаў. Пры гэтым важную ролю адыгралі прадстаўленыя ЗША цяжкія супрацьтанкавыя ракетныя комплексы BGM-71 "ТOW", дзякуючы якім паўстанцы знішчылі 17 танкаў і іншых бронемашын, адзначае агенцтва.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках