5 траўня 2024, Нядзеля, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Пятровіч: Мы чакалі Нобеля з часоў намінацыі Быкава

2
Барыс Пятровіч: Мы чакалі Нобеля з часоў намінацыі Быкава
Барыс Пятровіч
ФОТА: SVABODA.ORG

Уручэнне Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч - найвялікшая падзея для ўсёй беларускай літаратуры.

Пра гэта ў каментары «Радыё Свабода» заявіў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.

«Мы сачылі за Нобелеўскай прэміяй у жывым эфіры. Вельмі рады, што яе атрымала Святлана Алексіевіч. Шчаслівыя, што гэта нарэшце здарылася. Мы вельмі даўно чакаем гэтага - з тых часоў, калі былі намінаваныя Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Уладзімір Някляеў. І вось, нарэшце, гэта здарылася. Гэта найвялікшая падзея для ўсёй беларускай літаратуры, культуры і нашай краіны. Я віншую ўсіх, у першую чаргу саму Святлану Алексіевіч», - сказаў ён.

Барыс Пятровіч выказаў меркаванне, што літаратурны Нобель прымірыць прыхільнікаў і праціўнікаў Святланы Алексіевіч:

«Яны павінны прымірыцца. Святлана Аляксандраўна была, ёсць і застаецца грамадзянкай Беларусі. А беларуская літаратура заўсёды існавала не толькі на беларускай мове, яна была на розных мовах. Так што я думаю, што гэта стане пунктам, з якога пачнецца прымірэнне», - падкрэсліў Барыс Пятровіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках