5 траўня 2024, Нядзеля, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У парламенце Косава кінулі гранату са слёзатачывым газам

Апазіцыя ў парламенце Косава сарвала працу парламента, кінуўшы ў залу гранату са слёзатачывым газам.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Associated press, піша "Еўрапейская праўда".

Такім чынам апазіцыя выказала пратэст супраць пагаднення з Сербіяй, якое было ўкладзенае пад эгідай ЕЗ і дае больш паўнамоцтваў рэгіёнам, дзе большасць насельніцтва складаюць сербы.

Як піша Reuters, прыладу кінуў у залу адзін з апазіцыйных дэпутатаў, пасля гэтага будынак запоўніў слёзатачывы газ.

Як паведамляе сербскае выданне Vecernije novosti, у некаторых дэпутатаў узніклі праблемы з дыханнем, а дэпутат Флера Бровіна страціла прытомнасць.

Варта адзначыць, што на сесіі прысутнічалі прадстаўнікі міжнароднай супольнасці, прынамсі, прадстаўнік дэлегацыі ЕЗ у Косава Самуэль Збогар, якому таксама стала дрэнна.

Пры гэтым сесію пастанавілі не спыняць і парламент прадоўжыў працу, хоць пастановы і прымаліся паводле паскоранай працэдуры.

Апазіцыя суправаджала працу парламента свістам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках