20 красавiка 2024, Субота, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Сёння - гістарычны дзень для нашай краіны

23
Мікалай Статкевіч: Сёння - гістарычны дзень для нашай краіны
Мікалай Статкевіч

Пра Беларусь даведаецца ўвесь свет.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч павіншаваў пісьменніцу Святлану Алексіевіч з атрыманнем Нобелеўскай прэміі ў літаратуры.

«Безумоўна, як і ўсякі нармальны беларус, як і ўсякі чалавек, які любіць нашу краіну, незалежна ад мовы, на якой ён размаўляе, я ў захапленні, - заявіў ён у каментары charter97.org. - Я з'яўляюся прыхільнікам вялізнага таленту Святланы Алексіевіч і рады, што нарэшце гэты талент быў ацэнены належным чынам.

Пра беларусаў у свеце вельмі мала ведаюць і вельмі мала пішуць. Святлана Алексіевіч сёння зрабіла для нашай краіны больш, чым кожны з нас. Сёння пра Беларусь даведаецца ўвесь свет - гэта гістарычны дзень для нашай краіны. Я віншую Святлану Алексіевіч і ўсіх беларусаў».

Нагадаем, сёння стала вядома, што Нобелеўская прэмія ў літаратуры за 2014 прысуджаная беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Аб'яўленне лаўрэата транслявалася ў жывым эфіры на афіцыйным сайце Нобелеўскай прэміі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках