5 траўня 2024, Нядзеля, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіякампанія «Белавія» будзе лётаць з аэрапорта Адэсы

6
Авіякампанія «Белавія» будзе лётаць з аэрапорта Адэсы

25 кастрычніка беларуская авіякампанія «Белавія» адкрывае наўпроставыя рэйсы з Міжнароднага аэрапорта Адэсы ў Менск.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Адэскага міжнароднага аэрапорта.

Як паведамляецца, рэйсы будуць выконвацца штодня з вылетам з Менска - а 13.00, з Адэсы - а 14.20 паводле мясцовага часу. Час у шляху - 1 гадзіна 30 хвілін. Палёты будуць выконвацца на самалёце Boeing 737-500.

У Нацыянальным аэрапорце Менск пасажырам адэскага рэйса даступныя стыкоўкі ў Алматы, Астану, Ашхабад, Баку, Батумі, Краснадар, Калінінград, Маскву, Санкт-Пецярбург, Тбілісі, Тэгеран.

Нагадаем, Украіна ўвяла санкцыі супраць 25 расейскіх авіякампаній, у тым ліку «Аэрафлота», «Трансаэра» і S7 праз іх палёты ў акупаваны Крым.

28 верасня Дзяржаўная авіяцыйная служба Украіны разаслала расейскім авіякампаніям, якія трапілі пад санкцыі ў адпаведнасці з пастановай Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, папярэджанне аб забароне палётаў ва Украіну з 25 кастрычніка 2015 года.

29 верасня Расейскае федэральнае агенцтва паветранага транспарту паведаміла ўкраінскім кампаніям аб забароне палётаў у (з) Расею (і).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках