5 траўня 2024, Нядзеля, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны другі беспрацоўны ў Расеі вучыўся на эканаміста або юрыста

5
Кожны другі беспрацоўны ў Расеі вучыўся на эканаміста або юрыста

Палова непрацаўладкаваных грамадзян Расеі скончылі ВНУ ў эканамічных і юрыдычных спецыяльнасцях.

Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента дзяржаўнай палітыкі ў сферы вышэйшай адукацыі міністэрства адукацыі і навукі Аляксандр Собалеў, паведамляе ТАСС.

"Паводле маштабных даследаванняў, праведзеных у мінулым годзе, 50% непрацаўладкаваных навучаліся па эканоміцы і юрыспрудэнцыі", - сказаў ён на сустрэчы з удзельнікамі першага агульнарасейскага форуму ў Ялце, прысвечанага юрыдычнай адукацыі.

Аналізам эфектыўнасці ўстаноў вышэйшай адукацыі Мінадукацыі і навукі займаецца ва ўзаемадзеянні з Пенсійным фондам і Расаднаглядам з красавіка 2015 года.

Згодна з чэрвеньскімі звесткамі маніторынгу, доля працаўладкавання выпускнікоў расейскіх ВНУ - якое, са слоў кіраўніка Мінадукацыі і навукі Дзмітрыя Ліванава, "з'яўляецца адным з самых важных паказчыкаў запатрабаванасці той ці іншай ВНУ" - у 2014 годзе склала 75%.

Тады ж Мінадукацыі і навукі назвала пяць ВНУ, працаўладкаванне выпускнікоў якіх паводле вынікаў 2014 склала 100%: Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут, Самарскі дзяржаўны акадэмічны ўніверсітэт імя акадэміка С. П. Каралёва, Казанскі дзяржаўны энэргетычны ўніверсітэт, Смаленская дзяржаўная акадэмія фізічнай культуры, спорту і турызму і Бранская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках