5 траўня 2024, Нядзеля, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч уварвалася ў сусветныя трэнды Google і Twitter

2

Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч праз лічаныя хвіліны пасля атрымання Нобелеўскай прэміі ўвайшла ў трэнды сусветных інтэрнэт-сэрвісаў.

Прозвішча пісьменніцы стала самым ужываным словам не толькі ў беларускім сэгменце «Твітэру», але і трапіла ў сусветныя трэнды.

Акрамя таго, інтэрнэт-карыстальнікі даслоўна кінуліся шукаць імя пісьменніцы. Прычым, паводле звестак сэрвісу Google Trends, на ангельскай мове імя Святланы Алексіевіч шукалі значна часцей.

Нагадаем, сёння стала вядома, што Нобелеўская прэмія ў літаратуры за 2014 прысуджаная беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Абвяшчэнне лаўрэата транслявалася ў жывым эфіры на афіцыйным сайце Нобелеўскай прэміі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках