5 траўня 2024, Нядзеля, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Нобель Алексіевіч - свята для ўсёй беларускай літаратуры

5
Уладзімір Някляеў: Нобель Алексіевіч - свята для ўсёй беларускай літаратуры
Уладзімір Някляеў

Беларусь гэтага вельмі доўга чакала.

Атрыманне беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч Нобелеўскай прэміі ў літаратуры - гэта свята для рэспублікі, Беларусь гэтага вельмі доўга чакала, сказаў у тэлефоннай размове з карэспандэнтам Sputnik паэт Уладзімір Някляеў.

Пра тое, што прэстыжнай прэміяй уганараваная беларуская пісьменніца, Каралеўская швэдская акадэмія навук, якая адказвае за выбар уладальнікаў узнагароды, паведаміла ў чацвер.

"Пытаеце, што я раблю? Я святкую, бо гэта свята", - сказаў Някляеў. Ён таксама дадаў, што Беларусь чакала гэтага доўга: на Нобелеўскую прэмію намінавалі і Васіля Быкава, і Рыгора Барадуліна, і Святлану Алексіевіч.

"І вось з трэцяй спробы ўсё адбылося. Гэта прызнанне еўрапейскасці і каштоўнасці беларускай літаратуры. Гэта вялікая ўдача Святланы і ўсёй Беларусі", - сказаў паэт.

Някляева таксама вылучалі на Нобелеўскую прэмію. У 2012 годзе беларускі ПЭН-цэнтр дасылаў у Стакгольм ліст з прапановай намінаваць паэта на Нобелеўскую прэмію ў літаратуры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках