Лукашэнка галасуе ў Пінску
32- 8.10.2015, 18:03
- 68,319
Макет чалавека, падобнага да Лукашэнкі, з'явіўся ў Пінску.
Незвычайную інсталяцыю, створаную да маючага адбыцца выбарчага фарсу, выявілі жыхары сталіцы Палесся на набярэжнай Піны.
Лукашэнку адлюстравалі ў выглядзе Голума - персанажа трылогіі Джона Толкіена «Уладар пярсцёнкаў». Замест пярсцёнка дыктатар прыціскаў да сябе «выбарчую скрыню» са словамі «моя прелесть».
«Гэта сімвалізуе выбары, якія Лукашэнка скраў у нашага народа», - сказалі ў каментары сайту charter97.org актывісты, якія ўсталявалі інсталяцыю.