4 траўня 2024, Субота, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Графіці з цытатамі Багдановіча, Коласа і Купалы з'явяцца ў Берасці

1

Адная з мэт праекта «Вулічныя вершы» - папулярызацыя беларускай мовы і культуры.

Месцы для цытат выбітных беларускіх літаратараў шукаюць прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч», паведамляе «Радыё Рацыя».

У рамках праекта «Вулічныя вершы» яны маюць магчымасць размясціць на сценах гарадскіх будынкаў некалькі сучасных графіці, - распавядае прадстаўніца арганізацыі Алена Каховіч:

- Адная цытата ўжо намаляваная - гэта цытата Максіма Багдановіча на Маякоўскага, 46 і яшчэ будуць 2 цытаты беларускіх класікаў Якуба Коласа і Янкі Купалы. Цяпер мы шукаем месцы для іх размяшчэння. Таму, калі ў каго-небудзь ёсць прапановы - гэта павінна быць сцяна ў цэнтры горада, пажадана, каб яна выходзіла на вуліцу, будынак - у прыватнай уласнасці, то калі ласка пішыце на info@dzedzich.org і мы будзем вельмі рады прыйсці і проста намаляваць гэта для вас.

Як падкрэслівае Алена Каховіч, адная з мэт праекта «Вулічныя вершы» - папулярызацыя беларускай мовы і культуры. Форму графіці падтрымалі ў рамках конкурсу мясцовага паблік-арту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках