28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветныя СМІ пра Святлану Алексіевіч: З пясчынак яна стварае шторм

9
Сусветныя СМІ пра Святлану Алексіевіч: З пясчынак яна стварае шторм
Святлана Алексіевіч

Сусветныя СМІ актыўна каментуюць прысуджэнне Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч.

БелаПАН прапануе вытрымкі з некаторых публікацый.

Neue Zuercher Zeitung (Швейцарыя): «З вялікай бясстрашнасцю апісвала Святлана Алексіевіч жыццё ў посткамуністычнай Расеі. Таму Нобелеўская прэмія з'яўляецца таксама палітычным знакам. У кастрычніку яна атрымала прэмію міру нямецкіх кнігавыдаўцоў, цяпер, праз два гады, рушыла ўслед наколькі правільнае, настолькі важная пастанова. Бо наўрад ці нехта іншы глыбей даследуе рускі свет пачуццяў, бытавыя настроі і сутыкненне ідэалогій... Калі мы сёння праціраем вочы праз агрэсіўную палітыку Расеі ў дачыненні да Украіны, то лепш за ўсё вывучыць кнігі Алексіевіч: Homo soveticus са сваім смуткам па імперскай велічы ніколі не пераставаў існаваць... Тое, што на Алексіевіч на яе беларускай радзіме накладзенае таўро здрадніца і свае кнігі яна можа выдаваць толькі за мяжой, сведчыць аб дрэннай сітуацыі... Святлана Алексіевіч - нязручны інтэрв'юер і неспакойная шукальніца праўды».

Die Zeit (Нямеччына): «Святлана Алексіевіч слухае тых, у каго няма голасу. Яна вучыць не забываць канкрэтных людзей. Нобелеўская прэмія з'яўляецца знакам надзеі... Хто сёння чытае яе кнігі, ведае: яна апісвае не толькі гісторыю, але і сучаснасць, магчыма, нават будучыню. «Усе паўтараецца» - гэта таксама цытата з Алексіевіч. На літаратурнай сцэне яе ўзнагароджвалі шмат разоў. Аднак на радзіме, у Беларусі, кнігі лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі забароненыя. Пасля «Цынкавых хлопчыкаў», кніга пра аўганскую вайну СССР, на яе падавалі ў суд - праз дыскрэдытацыю Савецкай арміі... Святлана Алексіевіч вырвала гісторыі [«маленькага чалавека»] з забыцця і захавала ў сусветнай літаратуры... З пясчынак яна стварае шторм».

Rzeczpospolita (Польшча): «Святлана Алексіевіч - такая ж, як Беларусь - краіна на стыку светаў, скрыжаванні культур, з вялікім досведам савецкіх часоў. Нарадзілася ва Украіне, з'яўляецца беларускай, піша па-руску. Ніколі не хавала, што ў ёй дрэмле савецкі чалавек... Нобелеўская лаўрэатка крытычная ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Але ў той жа час неаднаразова дэкларавала, што разумее складаную сітуацыю ў Беларусі, звяртала ўвагу на падтрымку Лукашэнкі грамадствам і нават яго заслугі перад краінай... Алексіевіч крытыкуе беларускую апазіцыю, якая не толькі неэфектыўная, але і далёкая ад народа. Вядома, узнагарода для Алексіевіч узмоцніць Беларусь. Нобель будзе прадметам нацыянальнага гонару, падтрымліваць беларускую ідэнтычнасць, нават калі гэтая беларускасць вызначаецца Алексіевіч трохі інакш, чым таго хацелі б народ і патрыёты» (з гутаркі з палітолагам, намеснікам Цэнтра ўсходніх даследаванняў Адам Эберхардт).

The Guardian (Вялікабрытанія): «Уладальніца Нобелеўскай прэміі 2015 па літаратуры Святлана Алексіевіч незнаёмая, шматлікім англамоўным чытачам. Аднак яе творчасць дала словы тым, хто выжыў у канфліктах і стыхійных бедствах ва ўсім былым Савецкім Саюзе, праліваючы святло на эмоцыі народа ад Чарнобыля да Кабула».

The New York Times (CША): «Святлана Алексіевіч, беларуская журналістка і празаік, вядомая глыбокімі творамі пра жонак рускіх жаўнераў падчас 2-й сусветнай вайны і пасля Чарнобыльскай ядзернай катастрофы... У яе працах часта змешваюцца літаратура і журналістыка... Яна часта рызыкавала, беручыся за спрэчныя моманты савецкай гісторыі і кідаючы выклік афіцыйнай трактоўцы ўплыву гэтых падзей на простых грамадзян».

Le Figaro (Францыя): «Беларуская лаўрэатка напісала ўсяго шэсць твораў, але іх адзначыла Шведская акадэмія. Зброя гэтай журналісткі і пісьменніцы? Магнітафон і ручка».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках