8 траўня 2024, Серада, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Правакацыі Расеі будуць прадаўжацца, пакуль Захад мірыцца з агрэсіяй Пуціна

1
The Wall Street Journal: Правакацыі Расеі будуць прадаўжацца, пакуль Захад мірыцца з агрэсіяй Пуціна

Паказальны працэс над украінкай Надзеяй Саўчанкай нават паводле мерак пуцінскай Расеі дэманструе цынізм у вышэйшай ступені.

Аб гэтым піша The Wall Street Journal, паведамляе "Украінская праўда".

Выданне адзначае, што выкраданне Надзеі Саўчанкі - не адзіны такі выпадак у гульнях Крамля, і нагадвае пра супрацоўніка эстонскай паліцыі бяспекі Эстана Кохвера. Год таму ён быў выкрадзены на тэрыторыі Эстоніі, у Расеі яго абвінавацілі ў шпіянажы. У верасні 2015 Талін абмяняў яго на "падвойнага" агента, асуджанага ў Эстоніі за перадачу звестак ФСБ Расіі.

"Такія правакацыі будуць прадаўжацца датуль, пакуль Захад будзе дэманстраваць гатоўнасць змірыцца з агрэсіяй Пуціна - ад Латакіі да Луганска", - піша выданне.

Надзея Саўчанка, якая служыла ў Добраахвотніцкім батальёне "Айдар", была захопленая ў палон прарасейскімі сепаратыстамі ў Луганскай вобласці мінулым летам і перапраўленая ў Расею. Яна знаходзіцца ў расейскім СІЗА з лета 2014 года. У снежні ўкраінка абвясціла галадоўку на знак пратэсту супраць затрымання. 5 сакавіка адвакаты Саўчанкі паведамілі, што яна наважыла часткова прыпыніць галадоўку, пасля 82 дзён. 11 сакавіка, адвакат украінкі паведаміў, што самаадчуванне ягонай падабароннай пасля частковай адмовы ад галадання не палепшылася. У сваю чаргу Саўчанка прыстрашыла зноў пачаць галадоўку, калі да яе не пусцяць украінскіх лекараў.

Надзея Саўчанка абраная народным дэпутатам Украіны паводле спісу партыі "Бацькаўшчына". Таксама яна з'яўляецца дэпутатам ПАРЕ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках