7 траўня 2024, aўторак, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людзі нясуць кветкі да помніка Нямцову праз гадзіну пасля адкрыцця

8

Расейскі дэпутат Дзмітрый Гудкоў паведаміў, што атмасфера на магіле забітага апазіцыянера вельмі сумная і ўсе разумеюць, што наперадзе яшчэ вельмі доўгі шлях.

На магілу расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова праз гадзіну пасля афіцыйнага адкрыцця помніка людзі прадаўжаюць ісці і несці кветкі. Пра гэта паведаміў расейскі апазіцыйны дэпутат Дзмітрый Гудкоў ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Гэта далёка не толькі тая апазіцыя, якую мы ўсе ведаем. Хоць, вядома, і яна таксама: увесь ПАРНАС, Ірына Хакамада, Міхаіл Касьянаў/b>. Вядома, сям'я Барыса, сябры. Прамоў амаль няма, пару слоў сказалі толькі Міхаіл Касьянаў/b> і Алег Сысуеў/b>. Само сабой, яны казалі пра неабходнасць расследавання. Але атмасфера тут вельмі сумная. Не цяжкая, а менавіта сумная: мы ўсе разумеем, ведаем, што наперадзе яшчэ вельмі доўгі шлях", - напісаў ён.

Нагадаем, Барыс Нямцоў быў забіты ўвечары 27 лютага 2015 года ў цэнтры Масквы, недалёка ад Крамля. Паводле абвінавачвання ў забойстве палітыка арыштаваныя пяцёра ўраджэнцаў Чачэніі. 9 кастрычніка Нямцову споўнілася б 56 гадоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках