8 траўня 2024, Серада, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кашчунас: Лукашэнка больш падобны да расейскага губернатара, чым да кіраўніка незалежнай дзяржавы

7
Кашчунас: Лукашэнка больш падобны да расейскага губернатара, чым да кіраўніка незалежнай дзяржавы
Лаўрынас Кашчунас

Сённяшняя Беларусь ужо два дзясяткі гадоў больш падобная не да самастойнай дзяржавы, а да «губерні» Расеі.

Ні пра якую самастойнасць Лукашэнка гаворкі ісці не можа. Пра гэта піша ў сваім камэнтары на літоўскім партале DELFI.lt палітолаг Лаўрынас Кашчунас (пераклад charter97.org).

У гэтую нядзелю ў Беларусі пройдуць так званыя «выбары прэзідэнта». Але ўжо сёння значна цікавейшае не тое, чым яны скончацца, бо Лукашэнка больш сціплы чым дыктатары Цэнтральнай Азіі і таму не павінен прыпісаць сабе больш за 80% галасоў, а як пасля выбараў зменяцца стасункі Захаду і Беларусі.

У калідорах Сэйма ужо гучаць галасы, якія заклікаюць пачаць новы этап збліжэння з беларускім рэжымам. І гэта дакладна неўпершыню. Апошняе збліжэнне скончылася ў снежні 2010 года, калі з развіццём пратэстаў пасля выбараў, А.Лукашэнка пасадзіў у турму амаль усіх апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Але толькі ён іх адпусціць (без апраўдання), мы зноў чуем прапановы адкрыць новую старонку стасункаў з Беларуссю. І мы робім гэта зноў і зноў, хоць выдатна ведаем, што будзе на гэтай новай старонцы напісана.

Такія заклікі да збліжэння ўвесь час аздабляюць заўвагамі, што нібыта гэта дазволіць Беларусі знізіць яе незалежнасць ад Крамля. Толькі Лукашэнка зноў вымавіць крытычнае слова ў дачыненні да Расеі і нават у Літве пачулася, што «кіраўнік Беларусі працягвае паслядоўную палітыку адмежавання ад Расеі», а заяву Лукашэнкі аб тым, што ён не хоча расейскай ваеннай базы, «падобна да таго, што Лукашэнка рабіў увесь час - палітыку балансавання».

Відавочна, што Лукашэнка і не мог па-іншаму сказаць аб стварэнні вайсковыя базы Расеі. Бо цяпер перадвыбарчы перыяд, а ён сябе пазіцыянуе ў грамадстве як незалежны лідар, які гарантуе стабільнасць у геапалітычным хаосе. Якія яшчэ чужыя вайсковыя базы ў незалежнай Беларусі? Аднак пасля выбараў усё можа ўстаць з ног на галаву. Ці праўда Лукашэнка спрабуе шукаць раўнавагі паміж Расеяй і ЕЗ або, можа, ён толькі гэта дэкларуе ды імітуе? Ці сапраўды цяперашні прэзідэнт Беларусі працягвае паслядоўную палітыку размежавання з Расеяй?

Два дзясяткі гадоў Крэмль датаваў планавую эканоміку Беларусі, «Газпраму» дастаткова б было падняць кошт газу для Беларусі да еўрапейскай і не трэба і года, каб рэжым Лукашэнкі распаўся як картачны домік. У такім выпадку Расея раскідала б «сацыяльны кантракт» Лукашэнкі з рознымі пластамі Беларусі, якія за ўсе дваццаць гадоў кіравання цяперашняга кіраўніка былі апорай гэтага рэжыму.

Расея субсідуе беларускую эканоміку для таго, каб дазволіць Лукашэнку аддаліць працэсы шырокай прыватызацыі, і такім чынам пазбегнуць магчымых некантраляваных змяненняў беларускага рэжыму. Рэжым Лукашэнкі задавальняе інтарэсы Расеі, бо Масква аддае першынство стабільнасці. Хоць ягоныя асабістыя стасункі з кіраўніцтвам Расеі не самыя лепшыя, апошнія кіруюцца словамі Рузвельта аб нікарагуанскім дыктатары Анастасіё Сомасе: «сукін сын, але наш сукін сын».

Расея з'яўляецца ці не адзіным рынкам, дзе яшчэ ёсць попыт на прадукты са знакам «Зроблена ў Беларусі». Менск чалец кантраляванага Расеяй Еўразійскага эканамічнага саюза, а гэта азначае, што ў Лукашэнкі больш няма самастойна замежнай гандлёвай палітыкі.

Супрацоўніцтва Расеі і Беларусі ў вайсковай сферы ўжо некаторы час з'яўляецца вайсковым альянсам. Гэта інтэграваныя паміж сабой узброеныя сілы, фактычна адрозніваюцца толькі дзяржаўныя знакі на ўніформе. Беларускімі вайсковымі падраздзяленнямі кіруюць з Расеі. Наўрад ці хаця б адзін генерал NATO мог бы сцвярджаць, што ў выпадку ваеннага канфлікту Беларусь зможа захаваць нейтралітэт або дзейнічаць самастойна без Расеі.

Усё гэта павінна разбурыць ілюзіі наконт магчымай палітычнай самастойнасці Лукашэнкі і ўяўнага ягонага жадання балансаваць паміж Захадам і Усходам. Гэтая «чырвоная кнопка», якая абгрунтоўвае стратэгічныя пастановы, ужо не ў руках самога Лукашэнкі. Напэўна, ніколі ў іх і не была. Лукашэнка звязаны залежнасцю ад Расеі, а сённяшняя Беларусь ужо два дзясяткі гадоў больш падобна не да самастойнай дзяржавы, а да «губерні» Расеі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках