7 траўня 2024, aўторак, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны чацвёрты звольніўшыся беларус з'ехаў працаваць за мяжу

6
Кожны чацвёрты звольніўшыся беларус з'ехаў працаваць за мяжу

Чвэрць беларусаў, якія ў гэтым годзе звольніліся з прадпрыемстваў, звязалі сваю пастанову з працоўнай міграцыяй.

Такія ацэнкі кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў падаюцца ў апошнім выпуску «Эканамічнага бюлетэня», які выдаецца Навукова-даследчым эканамічным інстытутам (НДЭІ) Мінэканомікі, паведамляе БелаПАН.

Спецыялісты НДЭІ Мінэканомікі нагадваюць, што, паводле звестак аб занятасці насельніцтва краіны, у студзені-ліпені гэтага года каэфіцыент замяшчэння работнiкаў (прапорцыя прынятых да колькасці звольненых) склаў 86,5%.

«Высокі адток кадраў назіраўся ў прамысловасці, будаўніцтве і гандлі. Асабліва варта адзначыць адток кадраў з ІТ-індустрыі, работнікі якой (праграмісты і сістэмнікі) мацней за ўсё схільныя да знешняй міграцыі», - канстатуюць спецыялісты НДЭІ Мінэканомікі.

Пры гэтым экспэрты адзначаюць, што адток кадраў за мяжу характэрны і для прамысловасці. «Паводле ацэнкі кіраўнікоў прамысловых арганізацый, у сярэднім у краіне кожны чацвёрты з колькасці звольненых звязваў сваё звальненне з выездам на працу за мяжу», - спасылаюцца спецыялісты інстытута Мінэканомікі на вынікі апытання работнікаў прадпрыемстваў.

Больш за ўсё звальненняў, якія звязаны з выездам спецыялістаў на работу за мяжу, фіксавалі ў абласцях, якія мяжуюць з Расеяй - Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай. «Ва узроставай структуры работнікаў пераважаюць асобы найбольш актыўнага працаздольнага ўзросту - 30-45 гадоў, на іх дзель прыпадае больш за трэць (34%), яшчэ 30% - на моладзь 16-29 гадоў», - канстатуюць спецыялісты НДЭІ Мінэканомікі.

Назіраны адток кадраў у Расею «абумоўлены больш нізкім заробкам у краіне», мяркуюць эканамісты НДЭІ Мінэканомікі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках