26 красавiка 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама: Вайсковыя дзеянні Расеі ў Сірыі - прыкмета слабасці

13
Барак Абама: Вайсковыя дзеянні Расеі ў Сірыі - прыкмета слабасці
ФОТА: GETTY IMAGES

Вайсковая місія прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Сірыі - гэта прыкмета слабасці Расеі, а не дэманстрацыя лідарства.

Пра гэта сказаў прэзідэнт ЗША Барак Абама ў інтэрв'ю CBS, поўная версія якога выйдзе 11 кастрычніка, паведамляе "Еўрапейская праўда".

"Я павінен сказаць, што калі вы думаеце, што разбурэнне ўласнай эканомікі і неабходнасць адпраўкі войска, каб падтрымаць свайго адзінага хаўрусніка - гэта лідарства, тады ў нас розныя вызначэнні лідарства", - сказаў Абама на рэмарку вядоўцы аб тым, што Пуцін спрабуе канкураваць з прэзідэнтам ЗША.

Са слоў Абамы, Расея была вымушаная падпіраць сабой рэжым сірыйскага прэзідэнта Башара Асада, які балансуе на мяжы, і з'яўляецца адзіным хаўруснікам РФ у рэгіёне.

Як паведамлялася, 7 кастрычніка войска Асада супольна з расейскай авіяцыяй пачало першую вялікую скаардынаваную атаку з тых часоў, як Масква пачала наносіць авіяўдары ў Сірыі на мінулым тыдні.

У NATO заявілі, што Расея стварыла ў Сірыі наземнае падраздзяленне ў памеры батальёна, які мае ракетную артылерыю і сучасныя танкі, здольныя не толькі да абароны вайсковых баз.

Раней ЗША заявілі, што не будуць супрацоўнічаць з Расеяй у Сірыі.

Расея пачала сваю вайсковую аперацыю ў Сірыі 30 верасня з нанясення ўдараў па цэлям ІДІЛ. У той жа час нямала удараў прыпала на кантраляваныя сірыйскай апазіцыяй раёны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках