18 траўня 2024, Субота, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў аб падатку на дэпазіты: Шукаюць крыніцы для бюджэту

42
Леанід Злотнікаў аб падатку на дэпазіты: Шукаюць крыніцы для бюджэту

Эканаміст Леанід Злотнікаў пракаментаваў падатак на дэпазіт.

11 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)". Яго тэкст пакуль не апублікаваны, з'яўляецца толькі неафіцыйная інфармацыя пра яго змест. Прадугледжваецца ўвядзенне з 1 красавіка 2016 года падаходнага падатку на некаторыя ўклады для фізічных асоб. Гэта тычыцца не ўсіх дэпазітаў, а толькі рублёвых тэрмінам меншым за год і валютных - тэрмінам меншым за два гады. Стаўка падаходнага падатку складзе 13%, нагадвае «Еўрарадыё».

Гэта спроба зарабіць грошы, бо няма чым папаўняць бюджэт, мяркуе эканаміст Леанід Злотнікаў:

«Трэба шукаць крыніцы для бюджэту. З прадпрыемстваў няма чаго браць, шмат стратных і нізкарэнтабельных прадпрыемстваў. Гэта буйныя прадпрыемствы, якія раней папаўнялі бюджэт. Урад спрабуе знайсці грошы дзе магчыма».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках