19 траўня 2024, Нядзеля, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: Мы павінны агульнымі намаганнямі стрымаць паток уцекачоў

1
Даля Грыбаўскайтэ: Мы павінны агульнымі намаганнямі стрымаць паток уцекачоў
Даля Грыбаўскайтэ

Краіны ЕЗ і Афрыкі дамаўляюцца аб барацьбе з нелегаламі

Саміт на гэтую тэму праводзіцца на Мальце ў рамках рэалізацыі ўжо ўзгодненых захадаў у барацьбе з міграцыйным крызісам. Мэта сустрэчы - разам з лідарамі краін Афрыкі дамовіцца з нагоды агульных захадаў стрымлівання плыні ўцекачоў у Еўропу. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Літвы.

У сустрэчы ўдзельнічаюць дэлегацыі з 35 дзяржаў Афрыкі, якія ў выніку ўзброеных канфліктаў, складанай сітуацыі з правамі чалавека, складанага сацыяльна-эканамічнага становішча сталі краінамі паходжання нелегальнай міграцыі. Толькі цягам кастрычніка ў Еўропу па Міжземным моры прыбылі больш за 200 тысяч мігрантаў - столькі ж, колькі за ўвесь мінулы год.

Як адзначыла Даля Грыбаўскайтэ, для таго, каб людзі перасталі бегчы з роднай краіны, неабходна больш інвеставаць у ахопленыя канфліктамі, вайной і галечай краіны.

«Тое, што адбываецца ў Афрыцы, мае вельмі сур'ёзныя наступствы для Еўропы агулам. Узброеныя канфлікты, тэрарызм і галеча вымушаюць людзей пакідаць свае дамы і бегчы са сваёй краіны. Нестабільнасць у Афрыцы стварае пагрозу бяспецы і нашых жыхароў. З гэтым зусім нядаўна сутыкнулася Літва - у Нігерыі выкрадзеныя літоўскія маракі. Таму мы не можам заставацца абыякавымі і быць толькі назіральнікамі. Мы павінны агульнымі намаганнямі стрымаць стыхійны паток уцекачоў і ліквідаваць глыбінныя прычыны міграцыі», - сказала прэзідэнт Літвы.

На саміце ў Валета будзе прынятая палітычная дэкларацыя і план дзеянняў, у якім агавораны сумесныя захады краін ЕЗ і Афрыкі ў стрымліванні наплыву мігрантаў з гэтага кантынента.

Згодна з гэтым планам краіны Афрыкі абавязваюцца прымаць больш актыўны ўдзел у ліквідацыі сетак, якія займаюцца кантрабандай людзей, і змагацца са злачыннасцю. Таксама больш актыўна супрацоўнічаць з ЕЗ у сферы вяртання эканамічных мігрантаў у краіны іх паходжання, гэта значыць тых людзей, жыццю якіх не пагражае небяспека. На гэты момант працэс вяртання эканамічных мігрантаў абцяжараны - у краіны паходжання вяртаюцца менш за палову асоб, якія павінны пакінуць ЕЗ.

Як адзначыла Прэзідэнт, галоўная прычына міграцыйнага крызісу - бясконцыя вайсковыя канфлікты, таму краіны ЕЗ і Афрыкі сумеснымі сіламі будуць імкнуцца да забеспячэння міру і стабільнасці ў рэгіёне. Еўрапейскую супольнасць возьме на сябе больш актыўную ролю ў папярэджанні канфліктаў. Еўрапейскі звяз на гэты момант ужо ўдзельнічае ў 10 місіях і аперацыях, накіраваных на забеспячэнне стабільнасці, садзейнічанне барацьбе з тэрарызмам, пірацтвам і гвалтам у краінах Афрыкі. У трох місіях ўдзельнічае і Літва.

Падчас сустрэчы таксама будзе заснаваны адмысловы фонд ЕЗ для аказання дапамогі дзяржавам Афрыкі, які дапаможа 23 афрыканскім краінам умацоўваць эканоміку, змагацца з беднасцю, ствараць працоўныя месцы, павышаць узровень сістэмы адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны. Сябры ЕЗ вылучаць у гэты фонд 1,8 млрд. еўраў. Уклад Літвы складзе 50 тысяч еўраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках