27 красавiка 2024, Субота, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Салігорску міліцыя шукала бомбу ў харчовай краме

Паведамленне аб «мінаванні» крамы «Златка» па вуліцы Заслонава ў Салігорску паступіла ўчора вечарам дзяжурнаму міліцыянту.

Пра гэта сайту charter97.org са спасылкай на крыніцу ў салігорскай міліцыі паведаміў чытач.

«Паводле непацверджанай інфармацыі прыкладна а 17:00 на пульт аператыўнага дзяжурнага Салігорскага РАУС паступіў ананімны званок. Было паведамлена пра тое, што крама «Златка», якая знаходзіцца па вуліцы Канстанціна Заслонава, замінаваная. Па прыбыцці спецыяльных службаў былі эвакуаваныя ўсе работнікі і наведвальнікі. Выстаўленае міліцэйскае ачапленне, перакрытая праезная частка. Асноўны транспартны паток быў перанакіраваны па паралельнай вуліцы Багамолава», - гаворыцца ў паведамленні.

У Салігорскім РАУС пацвердзілі факт паступлення паведамлення аб «мінаванні» і правядзенні аператыўных мерапрыемстваў.

«Па кароткім нумары 102 звярнуўся мужчына з заявай аб тым, што ў адной з крам горада закладзеная бомба. Супрацоўнікі МУС неадкладна адрэагавалі на гэтую інфармацыю, але пры яе дэталёвай праверцы высветлілася, што ніякай пагрозы не было. Аднак міліцыя эвакуавала 160 чалавек. Пазней атрымалася знайсці тэлефоннага хулігана. Высветлілася, што такі «жарт» прыдумаў мясцовы беспрацоўны жыхар 1966 нараджэння. Яго затрымалі і распачалі крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху. Цяпер мужчыне пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі», - паведамілі ў РАУС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках