26 красавiка 2024, Пятніца, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станцыя метро «Магілёўская» часова зачыненая

10
Станцыя метро «Магілёўская» часова зачыненая

Паводле непацверджаных звестках, на месцы працуюць сапёры.

Прыкладна а 11.30 карыстальнікі сацсетак сталі паведамляць аб спыненні руху цягнікоў на станцыі метро «Магілёўская» ў Менску. Інфармацыю парталу tut.by пацвердзілі ў прэс-службе сталічнай падземкі.

«Станцыя «Магілёўская» зачынена праз тэхнічныя прычыны», - паведамілі ў Менскім метрапалітэне. Праз якія менавіта - афіцыйна яшчэ невядома.

Паводле непацверджаных звестак, на месцы працуюць сапёры - паступіла паведамленне аб мінаванні станцыі метро.

У прэс-службе ўнутраных войскаў МУС пацвердзілі, што на станцыю метро «Магілёўская» былі выкліканыя сапёры.

Пакуль цягнікі ідуць толькі да станцыі «Аўтазаводская».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках