29 красавiка 2024, панядзелак, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Саміт ЕЗ-Турцыя магчымы ўжо ў лістападзе

Дональд Туск: Саміт ЕЗ-Турцыя магчымы ўжо ў лістападзе
Дональд Туск
ФОТА: PAP

Еўразвяз плануе правесці саміт у пытанні іміграцыйнага крызісу пры ўдзеле Турцыі.

Пра гэта 12 лістапада паведаміў кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск на прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля саміту ЕЗ-Афрыка на Мальце, паведамляе Polskie radio.

Туск падкрэсліў, што лідары ЕЗ упэўненыя ў тым, што можна ўстанавіць такія стасункі з Турцыяй, якія прынясуць карысць абодвум бакам і дапамогуць у барацьбе з іміграцыйным крызісам.

«Мы ўсе згодныя з тым, што Еўразвяз робіць усё магчымае, каб справіцца з іміграцыйным крызісам. Пры гэтым мы чакаем, што Турцыя таксама адыграе сваю ролю», - заявіў ён.

Кіраўнік Еўрапейскай рады таксама дадаў, што саміт ЕЗ-Турцыя павінен быць арганізаваны як мага хутчэй. «Пэўны дзень яшчэ не прызначаны, але мы спадзяемся, што саміт адбудзецца цягам лістапада», - сказаў ён.

Нагадаем, што Турцыя з'яўляецца галоўнай транзітнай краінай, праз якую ўцекачы з краін Блізкага Усходу спрабуюць трапіць у Еўропу. На гэты момант там знаходзіцца 2 млн уцекачоў з Сірыі.

Таксама нагадаем, што 12 лістапада на Мальце адбыўся саміт ЕЗ-Афрыка, цэнтральнай тэмай якога была барацьба з іміграцыйным крызісам. На саміце была прынятая пастанова аб стварэнні Траставага фонду для афрыканскіх краін сумай 1,8 млрд еўраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках