25 красавiка 2024, Чацвер, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Серыя тэрактаў у Парыжы: 129 загінулых

136

(абноўлена - 12:00) Тэрарысты атакавалі сталіцу Францыі.

Па апошніх афіцыйных дадзеных, загінулі 129 чалавек, 250 параненыя, паведамляе Reuters са спасылкай на ўлады Парыжа.

Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава", піша Lenta.ru.

У ноч на 14 лістапада баевікі распачалі страляніну на бульвары Вальтэра, вуліцы Шарон і вуліцы Фантан О'Руа ў Парыжы. Група зламыснікаў абстраляла рэстарацыю Le Petit Cambodge. Тры выбухі адбыліся ля стадыёна State de France у прыгарадзе Парыжа, дзе ў той момант адбываўся футбольны матч паміж нацыянальнымі камандамі Францыі і Нямеччыны. Паводле звестак агенцтва AFP, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, які назіраў за паядынкам, тэрмінова пакінуў стадыён і знаходзіцца ў будынку МУС, куды ідзе ўся аператыўная інфармацыя аб тым, што адбылося. Прадстаўнік французскай паліцыі пацвердзіў AP, што два выбухі ля стадыёна зладзілі смяротнікі, яшчэ адзін выбух прагрымеў у выніку падрыву бомбы, паведамляе BBC.


Images de la fusillade au Bataclan przez lemondefr

Акрамя таго, каля ста чалавек былі захопленыя ў канцэртнай зале Bataclan, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на інфармацыйны тэлеканал BFMTV.

У траіх тэрарыстаў, якія захапілі "Батаклан", былі паясы смяротнікаў, піша Le Figaro са спасылкай на прэфекта паліцыі.

Колькасць загінулых баевікоў, якія ўдзельнічалі ў серыі тэрарыстычных нападаў у Парыжы ў ноч на суботу, 14 лістапада, дасягнула васьмі, паведамляе AFP са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах. Сямёра з іх здзейснілі самападрыў з дапамогай "паясоў смяротніка", піша РБК.

Чацвёра з тых, хто нападаў загінулі ў канцэртнай зале Bataclan, трое падарваліся, адзін быў застрэлены паліцыяй. Яшчэ трое баевікоў падарваліся ля стадыёна Stade de France, адзін тэрарыст падарваўся на вуліцах горада. Раней паліцыя Парыжа заявіла аб гібелі ўсіх тых, хто нападаў. У той жа час спецслужбы паведамілі пра імавернасць таго, што некаторыя ўдзельнікі нападу схаваліся, пошукі саўдзельнікаў баевікоў працягваюцца.

На ўсёй тэрыторыі Францыі ўведзены рэжым надзвычайнага здарэння, увайшло ў дзеянне ўвядзенне памежнага кантролю, для забеспячэння бяспекі мабілізаваны 1,5 тысячы вайскоўцаў.

Парыжане, якія сталі сведкамі нападаў тэрарыстаў, распавялі падрабязнасці пра напад. Іх словы падае тэлеканал Euronews.

"Яны стралялі прама ў натоўп, крычучы "Алах Акбар", - так распавядае адзін са сведкаў нападу на гледачоў у канцэртнай зале "Батаклан".

"Увайшлі некалькі чалавек і пачалі страляць прама ля ўваходу, - кажа ён. - Цэлілі проста ў натоўп, думаю, што стралялі з драбавікоў, я чуў, як яны іх перазараджалі. Канцэрт спыніўся, усе ляжалі на падлозе. Яны працягнулі страляць па людзях. Гэта было пекла". Відавочца не змог больш гаварыць, яго душылі рыданні.

На YouTube з'явілася відэа, як тысячы французаў спяваюць "Марсельезу" падчас эвакуацыі са стадыёна Stade de France, дзе прагрымелі тры выбухі.

Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з рэкамендацыяй усім грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Францыі, "выконваць указанні ўладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі ў Беларусі". На 09:00 паводле Менску звестак аб пацярпелых у тэрактах грамадзянах нашай краіны няма.

Для сваякоў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў Францыі і не выходзяць на сувязь, у амбасадзе нашай краіны ў Парыжы адкрыты тэлефон экстранай сувязі: +33609784140.

Раней у суботу, 14 лістапада, паведамлялася, што ў французскай сталіцы затрыманы, як мяркуецца, адзін з выканаўцаў тэрактаў, які заявіў, што мае дачыненне да ІД. Паводле інфармацыі СМІ, атакі на Парыж звязаныя з нападам на ката-тэрарыста Махамеда Эмвазі, вядомага як Джыхад Джон.

Прэзідэнт Францыі ў сувязі з тэрактамі ў Парыжы ўвёў рэжым надзвычайнага становішча на тэрыторыі ўсёй краіны. Гарадскія ўлады Парыжа заклікалі жыхароў французскай сталіцы не выходзіць з дамоў.

Амерыканскія службы бяспекі кваліфікуюць інцыдэнты ў Парыжы як серыю ўзгодненых нападаў. Паведамляецца, што прэзідэнт ЗША Барак Абама быў неадкладна пастаўлены ў вядомасць аб тым, што здарылася ў французскай сталіцы.

Напісаць каментар 136

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках