19 траўня 2024, Нядзеля, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ларан Фабіус: Францыя прадоўжыць барацьбу з тэрарызмам у Сірыі

2
Ларан Фабіус: Францыя прадоўжыць барацьбу з тэрарызмам у Сірыі
Лора Фабіюса

Неабходна скаардынаваць намаганні ў міжнароднай барацьбе супраць тэрарызму.

Атакі ў Парыжы паказалі, што "цяпер больш неабходна, чым калі-небудзь", скаардынаваць намаганні ў міжнароднай барацьбе супраць тэрарызму, заявіў сёння міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус у Вене на перамовах, прысвечаных спыненню грамадзянскай вайны ў Сірыі.

Ён адзначыў таксама, што Францыя прадоўжыць свае дзеянні ў барацьбе з тэрарызмам за мяжой. Пра гэта паведамляе gordonua.com са спасылкай на AFP.

Сёння прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд абвінаваціў баевікоў "Ісламскай дзяржавы" (ІДІЛ) ва ўчыненні тэрактаў у Парыжы ўвечары 13 лістапада.

27 верасня 2015 года Францыя далучылася да міжнароднай кааліцыі, якая змагаецца з ІДІЛ у Сірыі, і нанесла першы авіяўдар. У кастрычніку авіяўдары прадоўжыліся.

У французскай сталіцы ўвечары 13 лістапада адбылася серыя тэрактаў са стральбой на вуліцах і ў рэстаранах. Таксама прагучала некалькі выбухаў каля стадыёна "Стад дэ Франс", дзе праходзіў футбольны матч паміж нацыянальнымі камандамі Францыі ды Нямеччыны, а ў канцэртнай зале Bataclan, дзе выступаў рок-гурт Eagles of Death Metal, баевікі захапілі закладнікаў.

Паводле апошніх афіцыйных звестак, загінулі 128 чалавек, 250 параненыя. Падчас спецаперацыі французскія сілавікі нейтралізавалі васьмярых нападнікаў.

У сувязі з серыяй нападаў французскія ўлады ўвялі ў краіне надзвычайнае становішча і зачынілі межы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках