20 траўня 2024, панядзелак, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Высветленыя асобы двух тэрарыстаў у Парыжы

2
Высветленыя асобы двух тэрарыстаў у Парыжы

Французскія следчыя ўстанавілі асобы двух з васьмі тэрарыстаў, якія ўчынілі атакі ў Парыжы вечарам у пятніцу, 13 лістапада.

Як паведаміла радыёстанцыя "Еўропа-1", адзін са зламыснікаў быў грамадзянінам Францыі, іншы меў грамадзянства Сірыі, інфармуе korrespondent.net.

Раней на месцы аднаго з выбухаў ля стадыёна Stade de France быў знойдзены сірыйскі пашпарт, які, як мяркуецца, належаў аднаму з тэрарыстаў-смяротнікаў. Зламыснікі падарвалі сябе пры дапамозе паясоў з выбухоўкай, што ўскладняе іх апазнанне.

У ноч на суботу ў Парыжы ў выніку серыі ўзброеных нападаў, выбухаў і захопу закладнікаў загінулі прынамсі 150 чалавек, яшчэ 250 параненыя, з якіх 98 знаходзяцца ў крытычным стане.

Невядомыя адкрылі стральбу ў адной з рэстарацый 10-й акругі французскай сталіцы, тры выбухі прагучалі ў непасрэднай блізкасці ад стадыёна "Стад дэ Франс", дзе праходзіў таварыскі матч футбольных нацыянальных каманд Францыі і Нямеччыны, на якім прысутнічаў французскі прэзідэнт Франсуа Аланд. Акрамя таго, на рок-канцэрце ў тэатры "Батаклан" у 11-й акрузе невядомыя захапілі закладнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках