26 красавiка 2024, Пятніца, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На стадыёне «Дынама» ў Менску знайшлі снарад часоў Другой сусветнай вайны

5
На стадыёне «Дынама» ў Менску знайшлі снарад часоў Другой сусветнай вайны
ФОТА: БЕЛТА

Боепрыпас выявілі ўвечары 13 лістапада падчас работ па рэканструкцыі стадыёна.

Снарад часоў Другой сусветнай вайны выявілі на стадыёне «Дынама» ў Менску. Пра гэта паведамілі БелТА ў Менскай гарадской управе МНС.

«Пры правядзенні земляных работ у рэканструкцыі тэрыторыі стадыёна «Дынама» знойдзены 76-міліметровы артылерыйскі снарад часоў ВАВ з выбуховым прыстасаваннем», - распавялі ў МНС.

Снарад быў канфіскаваны для далейшага знішчэння на палігоне. Рабочых са стадыёна не эвакуявалі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках