24 траўня 2024, Пятніца, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Абама правялі «саміт за кававым столікам»

24

Нефармальная гутарка доўжылася блізу 35 хвілін і тычылася намаганняў па ўрэгуляванню канфлікту ў Сірыі і Украіне.

Прэзідэнты ЗША Барак Абама і РФ Уладзімір Пуцін правялі нефармальную сустрэчу ў кулуарах саміту «вялікай дваццаткі» ў Анталлі ў нядзелю, 15 лістапада. Як паведамляе Белы дом, размова на ёй ішла пра высілкі ў развязанні сірыйскага канфлікту. Лідары дзвюх краін адзначылі зрухі па Сірыі, зробленыя напярэдадні ў Вене, і сышліся ў меркаваннях аб неабходнасці спынення агню ў краіне. Абодва прэзідэнты пагадзіліся з тым, што пераходны палітычны працэс у Сірыі павінен праходзіць пад пачаткам саміх сірыйцаў. Яму павінна папярэднічаць не толькі перамір'е, але і перамоўны працэс пад эгідай ААН паміж рэжымам Асада і сірыйскай апазіцыяй, піша Deutsche Welle.

Са слоў прадстаўніка Белага дома, Абама павітаў намаганні ўсіх краін, якія бяруць удзел у барацьбе з «Ісламскай дзяржавай», і падкрэсліў, што Расеі неабходна сканцэнтраваць свае вайсковыя дзеянні на тэрыторыі Сірыі менавіта на гэтай групоўцы.

Акрамя таго, Абама выказаў Пуціну спачуванні ў сувязі з катастрофай расейскага авіялайнера А321 на Сінайскім паўвостраве.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША таксама паведаміла, што кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмеркавалі тэму канфлікту вакол Украіны. «Прэзідэнт Абама яшчэ раз пацвердзіў, што падтрымлівае рэалізацыю менскіх пагадненняў у поўным аб'ёме, уключаючы адвод цяжкага ўзбраення, вывад усіх замежных байцоў, вызваленне закладнікаў і вяртанне ўкраінскай міжнароднай мяжы пад кантроль украінскага ўрада», - цытуе агенцтва «Інтэрфакс».

Падчас перапынку паміж мерапрыемствамі Пуцін і Абама пагутарылі, седзячы за кававым столікам у прасторным холе. Разам з імі ў гутарцы бралі ўдзел дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Сьюзан Райс і яшчэ адзін чалавек, як мяркуецца, перакладчык. Сустрэча доўжылася прыблізна 35 хвілін.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках