1 траўня 2024, Серада, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ назвалі імя арганізатара тэрактаў у Парыжы

32

Магчымым арганізатарам серыі тэрактаў у Парыжы з'яўляецца 27-гадовы Абдэльхамід Абауд.

27-гадовы ўраджэнец Бельгіі Абдэльхамід Абауд з'яўляецца верагодным арганізатарам і спонсарам серыі тэрактаў у Парыжы. Пра гэта французская радыёстанцыя RTL паведамляе са спасылкай на звесткі расследавання.

Паводле звестак станцыі, Абауд з'яўляецца жыхаром раёна Маленбэк у Брусэлі, у якім быў праведзены рэйд бельгійскай паліцыі пасля нападаў у французскай сталіцы. Як мяркуецца, ён меў зносіны з адным з баевікоў, які браў удзел у нападзе. Таксама жыхарам Маленбэка Абауд вядомы як адзін з катаў дзейнай у Сірыі «Ісламскай дзяржавы» (забароненая ў Расеі), адзначае RTL.

Як раней пісалі еўрапейскія СМІ, Маленбэк з'яўляецца адным з зыходных пунктаў еўрапейскіх ісламістаў у Сірыі. Le Figaro, між іншым, паведамляла, што гэты раён чацвёртым разам за апошнія 18 месяцаў трапляецца ў поле зроку паліцыі праз учыненыя або прадухіленыя тэракты, піша РБК.

Імя Абауда ўжо фігуравала ў прэсе ў студзені гэтага года: бельгійская паліцыя назвала яго меркаваным арганізатарам і спонсарам прадухіленых на тэрыторыі краіны тэрактаў. Тады вартавыя парадку перахапілі тэлефонную размову Абауда з братам аднаго з двух ісламістаў, якіх забілі падчас рэйду ў горадзе Вэрв'е 15 студзеня.

Паводле звестак The Washington Post, да арганізацыі нападаў у сталіцы Францыі датычныя не менш за 20 чалавек. Пры гэтым як мінімум двое выканаўцаў тэрактаў вярнуліся ў Еўропу з Блізкага Усходу. Гаворка ідзе пра 20-гадовага смяротніка Білялем Хадфі, які падарваў сябе ля Stade de France, і Амара Мустэфале.

31-гадовы Ібрагім Абдэслам быў афіцыйна апазнаны як смяротнік, які падарваў сябе на бульвары Вальтэр. Яго брат Махамед быў затрыманы ў Брусэлі. 15 лістапада яшчэ адзін брат падазраваных, Салах Абдэслам, быў абвешчаны ў міжнародны вышук: яго падазраюць у дачыненні да арганізацыі нападаў.

Паводле звестак AP, праваахоўныя органы праз некалькі гадзін пасля тэрактаў у Парыжы спынілі машыну, у якой ехаў Абдэслам, на мяжы з Бельгіяй. Тым не менш пасля допыту і праверкі ён быў адпушчаны.

Паводле апошніх звестак, у выніку тэрактаў у Парыжы загінулі 129 чалавек, звыш 380 атрымалі раненні. Адказнасць за атакі ўзяла «Ісламская дзяржава».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках