13 траўня 2024, панядзелак, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка на перамовах з МВФ раптам успомніў пра «сацыяльную дзяржаву»

16
Лукашэнка на перамовах з МВФ раптам успомніў пра «сацыяльную дзяржаву»

Дыктатар, які падпісаў учора ўказ аб пазбаўленні сірот жылля, заявіў, што «не можа кінуць ніводнае дзіця, ніводнага старога, інваліда без дапамогі».

У Беларусі не маюць намеру ламаць сваю схему «сацыяльнай дзяржавы», заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Далманам.

Лукашэнка падкрэсліў, што падабаецца гэта фонду ці не, але «мы не маем намеру ламаць тую схему «сацыяльнай дзяржавы», якая намі выпрацаваная», паведамляе БелТА.

«Сэнс у тым, што мы не можам кінуць ніводнае дзіця, ніводнага старога, інваліда без дапамогі нашага грамадства, дзяржавы», - растлумачыў ён.

Дыктатар адзначыў, што ён знаёмы з прапановамі МВФ па перспектывах адносін з Беларуссю і па асноўных момантах будучай праграмы.

«Павінен сказаць, што ў мяне ні адзін пункт, які прапануецца, не выклікае ніякага непрыняцця, ніякай алергіі», - падкрэсліў ён. З ягоных слоў, прапановы фонду заснаваныя на абсалютна аб'ектыўных законах эканомікі.

Нагадаем, толькі ўчора Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё толькі на пяць гадоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках