19 траўня 2024, Нядзеля, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Атрымліваеш паслугу - плаці напоўніцу

188
Лукашэнка: Атрымліваеш паслугу - плаці напоўніцу
ФОТА: GETTY IMAGES

Беларусаў чакае падаражанне транспарту і «камуналкі».

Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком місіі МВФ аб Беларусі Пітэрам Долманам, паведамляе прэс-служба дыктатара.

Лукашэнка адзначыў, што ён знаёмы з прапановамі МВФ аб перспектывах стасункаў з Беларуссю і з асноўнымі момантамі будучай праграмы.

«Павінен сказаць, што ў мяне ніводзін пункт, які прапануецца, не выклікае ніякага пярэчання, ніякай алергіі», - падкрэсліў ён. З ягоных слоў, прапановы фонду заснаваныя на абсалютна аб'ектыўных законах эканомікі.

«Формула адна: атрымліваеш паслугу - плаці за гэтую паслугу напоўніцу. Няхай гэта будзе электрычнасць, цяпло, транспартнае абслугоўванне і гэтак далей», - сказаў правадыр. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «пытанне толькі ў адным - у тэрмінах». «Не думаю, што ў нас будзе вельмі вялікі разрыў у разуменні гэтых тэрмінаў і ў тэрмінах наогул, - выказаў упэўненасць Лукашэнка. - Мы таксама нацэленыя на тое, каб прапановы, якія мы выпрацавалі разам з вамі, рэалізаваліся ў лімітава кароткія тэрміны».

Нагадаем, 9 лістапада місія Міжнароднага валютнага фонду на чале з Пітэрам Долманам пачала працу ў Беларусі. Да 19 лістапада экспэрты Фонду будуць ацэньваць гатоўнасць беларускіх уладаў рэфармаваць эканоміку. У выпадку станоўчай ацэнкі Беларусь можа разлічваць на фінансавую падтрымку МВФ. Сума магчымай крэдытнай праграмы ацэньваецца ў 3 млрд даляраў.

Як раней паведамлялася, МВФ заяўляў пра тое, што новы крэдыт гатовы выдаць Беларусі толькі ў выпадку гатоўнасці Менска рухацца па шляху глыбокіх рэформаў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі. Увесну гэтага года беларускі ўрад пры падтрымцы Сусветнага банка падрыхтаваў і перадаў МВФ так званую дарожную карту па структурнаму рэфармаванню эканомікі. Гаворка ішла аб скарачэнні фінансавання дзяржпраграм, рэфармаванні сектара дзяржпрадпрыемстваў, ліквідацыі перакрыжаванага субсідавання, падвышэнні тарыфаў на транспарт і жыллёва-камунальныя паслугі.

МВФ рэкамендаваў Менску правесці ключавыя рэформы цягам 6-18 месяцаў.

Напісаць каментар 188

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках