26 красавiка 2024, Пятніца, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёўскай вобласці кіроўца збіў падлетка, каб пазбегнуць наезду на сабаку

16
У Магілёўскай вобласці кіроўца збіў падлетка, каб пазбегнуць наезду на сабаку

«Опель-Вектра» пад кіраваннем 39-гадовага жыхара гарадскога пасёлка Круглае збіў да смерці 15-гадовага падлетка.

Кіроўца, які збіў 15-гадовага падлетка ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці, растлумачыў свой манеўр спробай пазбегнуць наезду на сабаку, паведаміў БелаПАН.

17 лістапада а 7.30 раніцы на аўтадарозе Круглае - Слаўнае легкавы аўтамабіль «Опель-Вектра» пад кіраваннем 39-гадовага жыхара гарадскога пасёлка Круглае ўчыніў наезд на 15-гадовага падлетка, які ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

Хлопец рухаўся па абочыне разам з трыма школьнікамі і двума дарослымі на прыпынак, дзе іх павінен быў забраць школьны аўтобус. Пешаходы ішлі насустрач руху транспартных сродкаў, як гэта і вызначана правіламі дарожнага руху.

Са словаў прадстаўніка ДАІ, кіроўца растлумачыў свой выезд на паласу сустрэчнага руху нежаданнем наехаць на сабаку і ў выніку збіў падлетка, які ішоў па левай абочыне.

Цяпер следчыя органы праводзяць праверку ў факце гібелі непаўналетняга.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках