3 траўня 2024, Пятніца, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сенатара»-бізнэсоўца Паўлоўскага абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў

13
«Сенатара»-бізнэсоўца Паўлоўскага абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў
Андрэй Паўлоўскі

Андрэю Паўлоўскаму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

У прэс-службе Камітэта дзяржбяспекі паведамілі, за што затрыманы і чаму знаходзіцца ў СІЗА ўстановы сябра «савета рэспублікі» і бізнэсовец Андрэй Паўлоўскі, піша «Наша ніва».

«КДБ спыненая супрацьпраўная дзейнасць міжнароднай злачыннай групы, якая арганізавала схему ажыццяўлення незаконнай гаспадарчай дзейнасці, звязанай з нявыплатай падаткаў у асабліва значнай суме. Паводле папярэдніх ацэнак ДФР КДК толькі чатырма фірмамі з групы кампаній «Біякам» за апошнія гады не выплачаныя падаткі на суму не менш як 144 млрд. рублёў», - паведамілі ва ўстанове.

Злачынная схема была распрацаваная і рэалізоўвалася на ініцыятыву кіраўніцтва групы кампаній «Біякам» з задзейнічаннем шэрагу падкантрольных замежных камерцыйных структур з васьмі краін.

«Пасля прыбыцця прадукцыі ў пункты мытнага афармлення Беларусі прадстаўнікі злачыннай групы вялі замену міжнародных таварасуправаджальных дакументаў (інвойсаў) на фіктыўныя. Аўтарамі паведамленняў замест фірмаў-вытворцаў указваліся падкантрольныя афшорныя кампаніі, а кошт тавару павялічваўся ўтрая. На ўнутраным рынку названыя тавары прадаваліся прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу з мінімальнай гандлёвай надбаўкай, што дазваляла зламыснікам заяўляць пра мінімальныя прыбыткі і тым самым выплачваць сумы падаткаў толькі з нязначнай часткі рэальнага прыбытку. Асноўная яе частка вярталася ў замежнай валюце за мяжу ілжэпастаўшчыкам», - патлумачылі ў КДБ.

Пры гэтым шкода ад злачыннай дзейнасці была не толькі ў нявыплаце падаткаў. Харчовыя дабаўкі, ветэрынарныя прэпараты, а таксама матэрыялы і тэхналагічнае абсталяванне складаюць значную долю сабекошту прадукцыі птушкагадоўлі і жывёлагадоўлі. Іх падвышаныя кошты адбівалася на канкурэнтаздольнасці айчынных вытворцаў, а таксама прыводзілі да завышаных коштаў на адпаведную прадукцыю ў гандлёвых сетках.

Гэта значыць, у канчатковым выніку звышпрыбыткі злачыннай групы фармаваліся за кошт падвышаных выдаткаў канчатковага спажыўца.

Варта адзначыць, што шмат у чым аналагічныя «шэрыя» схемы яшчэ больш маштабна выкарыстоўваліся і кіраўнікамі ЗАТ «Консул» (Берасце), злачынная дзейнасць якіх спынена КДБ у кастрычніку сёлета.

Падчас праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і неадкладных следчых дзеянняў выяўленыя і канфіскаваныя 14 пячатак падкантрольных замежных структур з Гішпаніі, Партугаліі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы, Латвіі, Кіпра і іншых дзяржаў, праз рахункі якіх адбывалася кіраванне «ценявымі» фінансавымі патокамі.

У дачыненні да ўладальніка групы кампаній «Біякам» Андрэя Паўлоўскага, а таксама шасці прадстаўнікоў яе кіраўніцтва распачатая 4 крымінальныя справы паводле ч.2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва значнай суме).

Санкцыяй артыкула прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Названыя службовыя асобы затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА КДБ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках