2 траўня 2024, Чацвер, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лідскае піва» адмаўляецца выкарыстоўваць беларускую мову

61
«Лідскае піва» адмаўляецца выкарыстоўваць беларускую мову

Не толькі этыкеткі, але і наглядная агітацыя, рэклама і перапіска цяпер будуць толькі на расейскай мове.

Судовая цяжба з акцыянерным таварыствам «Лідскае піва», якое не выкарыстоўвае родную мову, дайшло да разгляду калегіі Гарадзенскага абласнога суда. Абласная судовая інстанцыя падтрымала жаданне прадпрыемства выкарыстоўваць на этыкетках «Лідскага піва» выключна расейскую мову, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Дырэктар піўзавода нетактоўна адказаў мне, што беларуская мова ў 2014 годзе не выкарыстоўваўся і ў 2015 годзе яе таксама выкарыстоўваць не будуць. Я бяру шырэй - не толькі этыкеткі, але і наглядную агітацыю, рэкламу, перапіску - усё разам. Хоць дзесьці можна ж выкарыстоўваць родную мову! А яны адказалі мне, што не выкарыстоўвалі і не плануюць, - распавёў мясцовы жыхар Лявон Анацкі.

Старшыня калегіі абласнога суда Аляксандр Калеснік, які разглядаў грамадзянскую справу Лявона Анацкага супраць акцыянернага таварыства «Лідскае піва», адхіліў хадайніцтва Жыхароў Ліды весці судовае пасяджэнне на беларускай мове.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках