9 траўня 2024, Чацвер, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты заклікаюць выйсці на марш «Любові і салідарнасць»

9
Студэнты заклікаюць выйсці на марш «Любові і салідарнасць»

Студэнты прапануюць разам выйсці 2 снежня да адміністрацыі БДУ і паказаць, як іх шмат.

Акцыя плануецца каля будынка адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, куды студэнты запрашаюць усіх неабыякавых да лёсу навучэнцаў. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў групе «Марш студэнтаў» «ВКонтакте», паведамляе charter97.org.

«Студэнты, выкладчыкі, абітурыенты, бацькі і ўсе-ўсе, каму неабыякавая нашая адукацыя!

Прыходзьце ў сераду 2 снежня а 11:50 на «Марш студэнтаў» - гэта нашая магчымасць паказаць адміністрацыі беларускіх універсітэтаў і Міністэрству адукацыі, што мы патрабуем рэальных рэформаў у сферы вышэйшай адукацыі, а не спроб схаваць свае няўдачы за «паборамі і штрафамі».

Мы выступаем за паўнавартаснае і роўнае ўключэнне ў кіраванне ўніверсітэтам усіх трох бакоў: адміністрацыя, выкладчыкі і студэнты. Мы патрабуем улічваць меркаванне студэнтаў ды іхных бацькоў. Патрабуем рэальнага самакіравання студэнтаў, а таксама, правесці рэформы ў сферы адукацыі. Далучайцеся да нас, разам мы зможам паўплываць на сітуацыю!» - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, раней з'явілася інфармацыя аб тым, што з 1 студзеня 2016 года ўсе пераздачы залікаў і экзаменаў у БДУ стануць платнымі.

Навучэнцы галоўнага ўніверсітэта краіны сабралі 2,5 тысячы подпісаў на знак пратэсту супраць аплаты пераздач, нягледзячы на гэта, адміністрацыя ўніверсітэта ўсё адно падпісала закон.

Пазней таксама з'явілася інфармацыя аб тым, што студэнты будуць плаціць яшчэ і за пропускі, нават, калі яны былі з уважлівых прычын.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках