1 траўня 2024, Серада, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выставе ў Менску забаранілі карціны «Двубой дзвюхгаловаму мутанту» і «Маці Божая Нябеснай сотні»

5

У Палацы мастацтваў у Менску на выставе «Пагоня» забаранілі карціны Марачкіна і Пушкіна, прысвечаныя ўкраінскай тэматыцы.

У Палацы мастацтваў у Менску адкрылася выстава «Пагоня», прысвечаная 25-годдзю мастацкай суполкі «Пагоня».

24 лістапада ўдзень, калі экспазіцыя была цалкам гатовая, карціны развешаныя, патэлефанавалі з Міністэрства культуры і загадалі зняць дзве працы Алеся Марачкіна. Гэта «Двубой, або супраціў дзвюхгаловаму мутанту» і «Маці Божая Нябеснай сотні».

«ДУЭЛЬ, АБО СУПРАЦІЎ ДЗВЮХГАЛОВАМУ МУТАНТУ»

Алесь Марачкін распавёў карэспандэнту "Радыё Свабода", што карціну «Маці божая Нябеснай сотні» атрымалася адбараніць. Мастак спаслаўся на афіцыйную пазіцыю Беларусі ў дачыненні да Украіны. А вось «Двубой» давялося зняць, бо пад пагрозай была самая выстава.

Таксама з выставы знялі карціну Алеся Пушкіна «Памяці беларусаў, якія загінулі за Украіну».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках