6 траўня 2024, панядзелак, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Абодва пілоты збітага Турцыяй расейскага самалёта мёртвыя

18
Reuters: Абодва пілоты збітага Турцыяй расейскага самалёта мёртвыя

Сірыйскія паўстанцы гатовыя абмяняць целы загінулых на сваіх палонных паплечнікаў.

Абодва пілоты расейскага вайсковага самалёта Су-24, якія катапультаваліся, былі застрэленыя паўстанцкімі сіламі сірыйскіх туркменаў падчас спуску з парашутамі.

Пра гэта паведамляе Reuters (пераклад - РБК) са спасылкай на намесніка камандзіра ўзброеным атрадам сірыйскіх туркменаў Алпаслана Селіка.

«Абодва пілоты былі знойдзеныя мёртвымі. Нашыя таварышы адкрылі агонь у паветра, і яны загінулі ў паветры», - распавёў суразмоўца агенцтва.

Групоўка сірыйскіх паўстанцаў «10-я брыгада Узбярэжжа» гатовая абмяняць целы загінулых расейскіх пілотаў на зняволеных, якія ўтрымліваюцца сірыйскімі ўладамі, заявіў агенцтву AP (пераклад - РБК) яе прадстаўнік Джахед Ахмад. Ён таксама сказаў, што паўстанцы працягваюць пошукі другога пілота.

Нагадаем, што сёння ВПС Турцыі збілі расейскі Су-24 каля мяжы з Сірыяй.

Расейскі вайсковы самалёт парушыў дзяржаўную мяжу Турцыі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках