6 траўня 2024, панядзелак, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт РАН: Кантрабанда ў Расею прыносіць Беларусі €4,5 млрд

18
Экспэрт РАН: Кантрабанда ў Расею прыносіць Беларусі €4,5 млрд
ФОТА: TUT.BY

Беларускі бюджэт атрымлівае немалыя грошы ад рээкспарту ў Расею прадуктаў з трэціх краін.

Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтра стратэгічнага развіцця краін СНД Інстытута Еўропы Расейскай акадэміі навук Аляксандр Гусеў. Паводле ягоных слоў, замежная прадукцыя раслінаводства, якая павінна быць пастаўлена ў Расею, прадаўжае сертыфікавацца ў Беларусі па падробленых фітасанітарных сертыфікатах, піша «Парламенцкая газета».

Беларусь экспартуе ў рамках СНД, дзе гандаль ідзе без падаткаў. Пры гэтым з тавараў з краін Еўразвязу расейцы спаганяюць падатак 9,8%.

Гусеў падкрэсліў, што «на гэты момант Беларусь экспартуе ў нашу краіну велізарную колькасць прадуктаў. Такім чынам, у бюджэт краіны толькі дзякуючы такім рээкспартным аперацыям паступае блізу чатырох з паловай мільярдаў еўраў».

Экспэрт мяркуе, што для абароны інтарэсаў расейцаў, Масква павінна аказаць уплыў на Менск. Інакш атрымліваецца, што беларусы выкарыстоўваюць з выгадай для сябе сітуацыю, звязаную з антырасейскімі санкцыямі. «Нашы мытныя тарыфы павінны ўсталёўвацца прагматычна, незалежна ад таго, з кім мы маем справу», - рэзюмаваў Гусеў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках