2 траўня 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бялкоўскі: Пасля гісторыі з самалётам Турцыя мае права закрыць для Расеі Басфор і Дарданэлы

46
Бялкоўскі: Пасля гісторыі з самалётам Турцыя мае права закрыць для Расеі Басфор і Дарданэлы
Станіслаў Бялкоўскі
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Міжнароднае права дазваляе Турцыі перацяць пралівы з Чорнага ў Міжземнае мора, што зробіць немагчымым наземную аперацыю РФ у Сірыі.

Пасля інцыдэнту з расейскім самалётам, збітым пасля ўварвання ў турэцкую паветраную прастору, Турцыя атрымала права скарыстацца пунктамі міжнароднага права і забараніць расейскім караблям праход праз пралівы Басфор і Дарданэлы, сказаў у эфіры тэлеканала «Дождь» палітолаг Станіслаў Бялкоўскі.

«Канвенцыя Монтрэ ад 1936 дае Турцыі права ў выпадку, калі адбываюцца вайсковыя дзеянні, што пагражаюць яе бяспецы, закрыць Басфор і Дарданэлы для кожнай краіны, уцягнутай у канфлікт. У гэтым выпадку - для Расеі», - заявіў Бялкоўскі.

Магчымая забарона праходу праз чарнаморскія пралівы для расейскі вайсковых караблёў ставіць пад пагрозу забеспячэнне кантынгенту РФ у Сірыі, сказаў палітолаг.

«Вайскова-транспартныя судны не змогуць выходзіць у Міжземнае мора. Значыць, забеспячэнне сірыйскай групоўкі будзе цалкам спаралізаванае. Расія не зможа павялічыць кантынгент да 25-30 тысяч чалавек, як заяўлялася. Гэта выключыць наземную аперацыю РФ у Сірыі», - спрагназаваў Бялкоўскі.

Прымаючы пастанову збіць Су-24, турэцкае кіраўніцтва ўлічвала непажаданасць узмацнення пазіцый РФ у рэгіёне. Акрамя таго, на шматлікія выпадкі парушэнняў паветранай прасторы краін NATO ў Альянсе стаміліся заплюшчваць вочы, мяркуе экспэрт.

«Дагэтуль NATO рабіла выгляд, што нічога не адбываецца. Што хлопчык шалее. Раз жуйку дзядзьку на пінжак прыляпіў, другі раз. Знайшлася краіна, якая пастанавіла спыніць гэтыя трэнінгавыя палёты расейскай авіяцыі на мяжы фолу. Дзядзька хлопчыка ў лужыну штурхнуў», - сказаў Бялкоўскі.

Расейскі Су-24 пацярпеў катастрофу раніцай 24 лістапада ў горнай мясцовасці на мяжы Сірыі і Турцыі. Самалёт, які бярэ ўдзел у вайсковай аперацыі РФ у Сірыі, быў збіты турэцкімі ВПС.

Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутоглу заявіў, што ягоная краіна была абавязаная адрэагаваць на парушэнне яе мяжы.

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, у сваю чаргу, назваў атаку супраць Су-24 «ударам памагатых тэрарыстаў у спіну».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках