Польшча будзе дамагацца скасавання акту Расея-NATO 1997
2- 25.11.2015, 12:55
- 12,366
Кіраўнік МЗС Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі прыкладзе намаганні, каб ануляваць дамову 1997 аб неразмяшчэнні баз NATO ў новых дзяржавах Альянсу.
Польшча мае намер дамагацца прызнання несапраўдным асноватворнага акта аб узаемных дачыненнях, супрацоўніцтве і бяспецы паміж Расейскай Федэрацыяй і Арганізацыяй паўночна-атлантычнай дамовы 1997 года.
Як інфармуе Цензор.НЕТ са спасылкай на ТАСС, пра гэта заявіў у апублікаваным у сераду інтэрв'ю Gazeta Wyborcza кіраўнік МЗС рэспублікі Вітольд Вашчыкоўскі (пераклад - РІА «Новости»).
«Гэта было пагадненне палітычнага характару, юрыдычна неабавязковае, дасягнутае ў іншых міжнародных рэаліях», - сказаў ён. «Мы патрабуем выраўняць узровень бяспекі», - дадаў міністр.
Паводле ягоных слоў, «Нямеччына мяркуе, што адмова ад дамовы будзе канфрантацыйнымі паводзінамі ў дачыненні да Расеі».
«Тады мы пытаем: пра чый камфорт вы клапоціцеся больш? Аб дзяржаве, якая ў хаўрусе з вамі, з'яўляецца чальцом NATO і ЕЗ, ці пра дзяржаву, якая па-за гэтымі структурамі і вядзе ўжо трэцюю вайну: з Грузіяй, Украінай і цяпер у Сірыі?» - сказаў Вашчыкоўскі.
Нагадаем, што 24 верасня Польскі Сэйм практычна аднагалосна прагаласаваў за будаўніцтва на поўначы краіны ракетнай базы ЗША, якая з'яўляецца элементам сістэмы ПРА.