2 траўня 2024, Чацвер, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» патрабуе ад Расеі зніжку на нафту

4
«Белнафтахім» патрабуе ад Расеі зніжку на нафту

Канцэрн «Белнафтахім» намагае перагляду формулы разліку кошту расейскай нафты для Беларусі.

На думку расейскіх прадаўцоў, Беларусь спрабуе згуляць на неспрыяльнай сітуацыі на рынку, піша «Коммерсант».

«Белнафтахім» просіць павялічыць яму зніжку на 5 даляраў за кожную тону, бо цяпер беларускім заводам сыравіна пастаўляецца за больш высокую плату, чым расейскім.

Нафта з'яўляецца адным з пунктаў, якія не падпадаюць пад агульныя правілы гандлю ў рамках Мытнага саюза. Сёння Беларусь штогод вымушаная ўзгадняць аб'ём паставак нафты, на 2016 год ён павінен скласці 24 млн тон.

Формула кошту, якім ідуць пастаўкі, узгодненая ў снежні 2011 года: гэта netback ад Ратэрдама (кошт нафты на FOB мінус экспартная мыта і выдаткі на транспартаванне), паменшаны на дысконт 3,7 даляра на тону.

Менавіта гэты дысконт беларуская старана просіць павялічыць - яшчэ як мінімум на 5 даляраў на тону.

Са слоў крыніц, у якасці аргументаў беларусы падаюць той факт, што кошт нафты для расейскіх НПЗ ніжэйшы, чым для беларускіх. Акрамя таго, на думку Менска, якасць расейскага гатунку Urals істотна пагоршылася, павысілася шчыльнасць нафты, праз гэта закладзены ў формуле каэфіцыент пераліку барэляў у тоны выяўляецца вышэйшым за фактычны.

Таксама «Белнафтахім» цісне на тое, што падатковы манеўр у РФ пагоршыў эканоміку перапрацоўкі.

На думку расейскіх прадаўцоў, беларусы спрабуюць скарыстацца неспрыяльнай для нафтавікоў сітуацыяй на рынку, але рэальных альтэрнатыў пастаўкам з РФ усё адно няма.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках