6 траўня 2024, панядзелак, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхара Гародні затрымалі за абмен $8000

5
Жыхара Гародні затрымалі за абмен $8000
Фота: bymedia.net

У выніку аператыўна-вышуковых акцый сканфіскаваная вялікая сума грошай - блізу двух мільярдаў беларускіх рублёў у пераліку.

Падчас асабовых ператрусаў і агляду месца былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Аператыўнымі супрацоўнікамі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Ленінскага райаддзела міліцыі Гародні выяўлены чарговы факт незаконных валютных аперацый. У выніку аператыўна-вышуковых акцый сканфіскаваная вялікая сума грошай - блізу двух мільярдаў беларускіх рублёў у пераліку, піша БелаПАН.

Як паведамляе Управа ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкама, у поле зроку супрацоўнікаў праваахоўных органаў патрапілі двое грамадзян 1971 і 1973 гадоў нараджэння, якія абралі месцам учынення ўгоды тэрыторыю Паўднёвага рынку абласнога цэнтра. Адзін з іх, прадпрымальнік, які гандлюе садавіной, перадаў валютчыкаў 8000 даляраў ЗША, за што атрымаў 143 млн 200 тысяч рублёў (курс 17 900 рублёў). Абмен праходзіў пад кантролем аператыўных супрацоўнікаў.

У часе асабовых ператрусаў і агляду месца адміністрацыйнага правапарушэння было сканфіскавана крыху больш за 57 тысяч даляраў ЗША, амаль 35 тысяч еўраў, блізу 450 мільёнаў беларускіх і 4 700 расейскіх рублёў. Складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Нагадаем, 1 кастрычніка 2011 года ў Беларусі была ўведзеная купля валюты для насельніцтва з пашпартам. Ва ўсіх банках краіны была ўведзеная адзіная сістэма ўліку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках