6 траўня 2024, панядзелак, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Такінданг правёў урок беларускай мовы ў менскай школе

Музыка распавёў дзецям пра тое, як прыйшоў да беларускай мовы, і выканаў песні з уласнага рэпертуару.

25 лістапада ў школе №2 Менска адбыўся прэс-урок адукацыйнага праекту «Чытаем па-беларуску з velcom». Перад навучэнцамі 2-3-х класаў выступілі паэтка, лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова, а таксама музыка, мастак і тэлевядоўца Андрэй Такінданг, піша «Беларускія навіны».

Такінданг паведаміў дзецям пра тое, як прыйшоў да беларускай мовы, і выканаў песні з уласнага рэпертуару.

«Я адгукнуўся, бо думаю, што такія адкрытыя ўрокі прыносяць карысць дзецям. Адна справа, калі гэта звычайны ўрок, а другая справа, калі раптам з'яўляюцца нейкія госці, пачынаюцца песні, размовы. Дзеці - гэта асаблівы свет. Гэта строгія крытыкі з аднаго боку, з другога - вельмі адкрытыя і радасныя. Таму гэта адказна і цікава», - пракаментаваў беларускі музыка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках