7 траўня 2024, aўторак, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шандаровіч: Расея маршавым крокам спускаецца ў ваеннае пекла

7
Віктар Шандаровіч: Расея маршавым крокам спускаецца ў ваеннае пекла
Віктар Шандаровіч
Фота: charter97.org

Ад эйфарыі з нагоды алімпійскіх перамог да загубы расейскага лётчыка, збітага самалётам NATO, не прайшло і двух гадоў.

Пра гэта піша расейскі журналіст Віктар Шандаровіч на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Амаль два гады таму, у алімпійскім, але яшчэ дакрымскім лютым 2014 я пісаў пра сіндром разрыву душы - паміж пачуццём прыналежнасці да Радзімы і разуменнем злачыннасці дзяржавы, што Радзімай авалодала, - успамінае ён. - З'еў потым тону гаўна за згадку ў гэтай сувязі бэрлінскай Алімпіяды 1936 года.

Гітлераўская анэксія Судэтаў, між тым, здарылася праз два гады пасля той Алімпіяды. Пуцінская анэксія Крыму - праз два тыдні пасля майго артыкула. Што, уласна, і патлумачыла для мяне, прамінулай датай, дзяржаўную лютасць наконт мяне: я выпадкова трапіў у нэрв значна мацней, чым меркаваў.

І вось сёння, калі Расея маршавым крокам спускаецца ў ваеннае пекла, - спускаецца прадказаным і па-свойму няўхільным маршрутам (распачатым менавіта анэксіяй Крыму), - я зноў пішу пра гэта разрыў душы паміж Радзімай і дзяржавай. Разрыў, на жаль, значна больш балючы, чым у выпадку з дзяўчынкай на слізгачах».

Нагадваючы аб збітым над Турцыяй вайсковым самалёце, Віктар Шандэровіч падкрэслівае, што публічнае міжнароднае прыніжэнне Пуціна мусіла адбыцца так ці інакш.

«Як мінулы, радасны, алімпійскі раз, так і гэты, ваенны, трагічны, - Пуцін і яго спрактыкаваная ў вульгарнасці адміністрацыя лёгка злепяць усё гэта ў адзін Астанкінскі камяк, каб узбудзіць паддоследных расейцаў нянавісцю да Захаду, - піша ён. - Няма сумненняў у тым, што яны здолеюць выкарыстоўваць болевы шок нацыі ў сваіх палітычных мэтах; не першыня. Электарату ўвальюць у галаву - ужо ўлілі! - патрэбу згуртавання перад абліччам выкліку.

«Пуцін» роўна «Расея» - немудрагелістае раўнанне, прыдатнае для оруэлаўскіх пролаў. Дый нашто вынаходзіць ровар? «Адна краіна - адна нацыя...» Ну, вы памятаеце. Шчаслівыя тыя, каму ўсё проста. Па-свойму, вядома, але шчаслівыя: цэласцю адчуванняў. Але што рабіць тым, хто адрознівае Радзіму ад адміністрацыі? Разрыў душы. Зноў разрыў душы...

Вось толькі эвалюцыя нагод уражвае: ад эйфарыі з нагоды алімпійскіх перамог - да загубы расейскага лётчыка, збітага самалётам NATO. Двух гадоў не прамінула, дарэчы. І калі вам здаецца, што гэтыя два пункты ў найноўшай расейскай гісторыі ніяк не звязаныя паміж сабой, - мае вам віншаванні».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках