26 красавiка 2024, Пятніца, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя апублікавала перамовы пілотаў F-16, які збіў расейскі Су-24

37

У відэазапісе чуваць, што турэцкія пілоты неаднаразова на ангельскай мове заклікаюць невядомы самалёт змяніць курс і пакінуць тэрыторыю Турцыі.

У эфіры турэцкага тэлеканала Fox быў апублікаваны аўдыёзапіс перамоваў пілотаў F-16 ВПС Турцыі, на якім парушальнікаў паветранай прасторы неаднаразова на ангельскай мове заклікаюць змяніць курс і пакінуць тэрыторыю, паведамляе liga.net. Адпаведнае відэа апублікаванае і на YouTube.

На відэа таксама змадэляваны ўчорашні інцыдэнт, падчас якога быў знішчаны расейскі бамбавік Су-24.

Нагадаем, 24 лістапада турэцкія знішчальнікі F-16 пасля 10 папярэджанняў знішчылі расейскі Су-24, які ўварваўся ў паветраную прастору краіны.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках