7 траўня 2024, aўторак, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты аднавілі падзенне

Кошты нафты аднавілі падзенне

Нафта маркі Brent апускалася да 45,38 даляра за барэль, маркі WTI - да 42,2 даляра за барэль.

Сусветныя кошты нафты перайшлі да зніжэння, - інвестараў турбуе лішак прапановы на нафтавым рынку, паведамляе "Прайм" са спасылкай на звесткі таргоў.

"Паводле стану на 13:06 кошт студзеньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent апускаўся на 1,57% - да 45,38 даляра за барэль. Раней яна прабівала ўверх максімальную адзнаку за апошнія два тыдні 46,5 даляра. Кошт студзеньскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі WTI губляў 1,55% - да 42,2 даляра за барэль", - гаворыцца ў паведамленні.

На кошт нафты аказваюць ціск звесткі Амерыканскага інстытута нафты (API) пра рост камерцыйных запасаў сыравіны ў ЗША за мінулы тыдзень на 2,6 мільёна барэляў, аналітыкі чакалі зніжэння на 200 тысяч барэляў.

Акрамя таго, сваю ацэнку запасаў у сераду апублікуе Мінэнэрга ЗША. Аналітыкі, апытаныя агенцтвам Рэйтэр, мяркуюць, што паказчык за тыдзень павялічыўся на 1,2 мільёны барэляў - да 488,5 мільёна барэляў. Тыднем раней камерцыйныя запасы нафты ў ЗША выраслі на 0,3 мільёна барэляў, або на 0,1% - да 487,3 мільёна барэляў.

"Запасы здзівілі павышэннем і зноў прыцягнулі ўвагу да празмернасці прапановы на рынку", - пракаментаваў агенцтву Рэйтэр старэйшы эканаміст ABN Amro Bank Ханс ван Клееф (Hans van Cleef).

Умацаванне даляра таксама ўплывае на нафтавыя кошты. Індэкс даляра (курс даляра да кошыка валют шасці краін - асноўных гандлёвых партнёраў ЗША) паводле стану на 12:07 павялічваўся на 0,26% - да 99,86 пункта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках