6 траўня 2024, панядзелак, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бельгія шукае 10 тэрарыстаў з «цяжкай зброяй»

Бельгія шукае 10 тэрарыстаў з «цяжкай зброяй»
Фота: AP/Geert Vanden Wijngaert

Найважнейшая задача Бельгіі цяпер - знайсці ды злавіць 10 тэрарыстаў, якія могуць зладзіць у краіне атакі накшталт парыжскіх.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў краіны Дыдзье Рэйндэрс у інтэрв'ю тэлеканалу ABC, піша «Еўрапейская праўда».

Паводле ягоных слоў, у падазраваных ёсць «цяжкая зброя» накшталт аўтаматаў Калашнікава або нават «нешта больш сур'ёзнае».

Як адзначыў міністр, звесткі выведкі сведчаць, што мэтай тэрарыстаў будуць не школы ці метро, а перш за ўсё буйныя гандлёвыя цэнтры. «Пад найбольш сур'ёзнай пагрозай - некаторыя крамы і некалькі гандлёвых цэнтраў ды іншыя тыпы камерцыйных ініцыятыў», - сказаў ён.

Як падкрэсліў Рэйндэрс, хоць абмен звесткамі выведкі паміж краінамі паляпшаецца, іх, як і раней, недастаткова. «Немагчыма сказаць, што ў нас было 130 загінулых як у Парыжы і гэта быў поспех для ўсіх службаў бяспекі, - сказаў кіраўнік МЗС. - Мы павінны рабіць больш і больш».

Як вядома, пасля парыжскіх тэрактаў у Бельгіі ўжо арыштаваныя пяць чалавек, якія падазраюцца ў датычнасці да гібелі 130 чалавек.

Падчас антытэрарыстычнай аперацыі ў некалькіх раёнах Брусэля, якая скончылася каля паўночы ў ноч на панядзелак, было затрымана 16 чалавек. Пры гэтым галоўнага падазраванага ў справе аб тэрактах у Парыжы Салаха Абдэслама злавіць не ўдалося.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках